Амерыканская латарэя Mega Millions разыграла найбуйнейшы ў гісторыі джэкпот

24 октября 2018

Адзін мільярд 600 мільёнаў долараў! Розыгрыш адбыўся напярэдадні. У найбліжэйшыя гадзіны аб’явяць, ці займеў хто-небудзь з удзельнікаў буйны выйгрыш. Шанцы сарваць куш складаюць адзін да трохсот мільёнаў. Папярэдні рэкордны ў гісторыі ЗША джэкпот - амаль 3 гады назад - разыграла латарэя Power-ball. Трое шчасліўчыкаў падзялілі паміж сабою адзін мільярд 590 мільёнаў долараў.