Амерыканская карпарацыя Google паказала найноўшыя распрацоўкі

5 октября 2017

Сярод іх - смартфоны "Піксель-2" і "Піксель XL-2". Гаджэты падтрымліваюць функцыю "эктыў эдж". Яна дазваляе здзяйсняць розныя дзеянні сцісканнем смартфона. Асноўная камера - 12 мегапікселяў, а франтальная - 8. Смартфоны будуць прадавацца ў белым, чорным і сінім выкананні. Таксама Google прэзентавала бесправадны дынамік "Хоўм міні" і абноўленую версію наўтбука "Хромбук".