Амерыканская кампанія SpaceX паспяхова вывела на арбіту спадарожнік Telstar 18V

10 сентября 2018

Амерыканская аэракасмічная кампанія SpaceX паспяхова вывела на арбіту тэлекамунікацыйны спадарожнік Telstar 18V. Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 адбыўся сёння раніцай з касмадрома на мысе Канаверал. Праз некалькі хвілін пасля старту першая ступень ракеты ажыццявіла пасадку на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне. Telstar 18V прызначаны для аказання паслуг лічбавага тэлерадыёвяшчання, тэлефаніі і шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Разліковы час службы апарата - 15 гадоў.