Амерыканская кампанія Boston Dynamics навучыла свайго робата рабіць сальта

17 ноября 2017

Відэа ў Інтэрнэце ўжо набрала амаль 950 тысяч праглядаў. У хвілінным роліку робат пераскоквае з аднаго ўзвышэння на другое, робіць сальта назад і ў выпадку поспеху ўзнімае "рукі".

У канцы роліка паказаны няўдалыя спробы. Раней Atlas прадэманстраваў здольнасці перамяшчацца на дзвюх "нагах" па перасечанай мясцовасці.