Амерыка шпіёніць за іншымі краінамі, бо яны паступаюць гэтак жа

30 октября 2013
Такі агульны сэнс выступлення дырэктара нацыянальнай разведкі ЗША на спецыяльных слуханнях у Кангрэсе. Парламентарыі запатрабавалі ад разведслужбы тлумачэнняў у сувязі з міжнародным скандалам з праслухоўваннем тэлефонаў лідараў адразу трох дзясяткаў дзяржаў. Кантроль за імі Джэймс Клэпер назваў прыярытэтам дзейнасці амерыканскай разведкі. А вось радавыя грамадзяне, паводле яго слоў, Амерыку зусім не цікавяць. Кіраўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі Кіт Александэр сцвярджае, што еўрапейскія партнёры самі давалі Вашынгтону звесткі аб сваіх грамадзянах.

Нагадаем, Еўропа прад'явіла прэтэнзіі Амерыцы пасля таго, як стала вядома, што АНБ больш за 10 гадоў праслухоўвала мабільны тэлефон канцлера Германіі Ангелы Меркель. Нямецкія ўлады пагражаюць выслаць з краіны амерыканскіх дыпламатаў.