Амерыка рыхтуецца да сустрэчы з КНДР

28 мая 2018

Учора дэлегацыя ЗША адправілася ў перагаворны пункт Пханмунджом для абмеркавання амерыканска-карэйскага саміта. Сустрэча, напэўна, усё ж адбудзецца ў чэрвені, як і планавалася. Акрамя таго, саміт можа стаць трохбаковым: прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін, верагодна, далучыцца да сустрэчы лідараў КНДР і ЗША, як перадаюць СМІ.

Раней Дональд Трамп паставіў пад сумненне сваю сустрэчу з Кім Чэн Ынам, абвінаваціўшы Паўночную Карэю ў дэманстрацыі адкрытай варожасці. Пазней, пасля таго як Пхеньян заявіў пра сваю прыхільнасць перамовам, кіраўнік Белага дома змяніў сваё рашэнне.