Алжыр адзначае Дзень Рэвалюцыі

1 ноября 2019
Алжыр сёння адзначае Дзень Рэвалюцыі. 65 гадоў таму пачалася ўзброеная барацьба алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў, у выніку якой дзяржава стала незалежнай. З нацыянальным святам кіраўніка Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэлькадэра Бенсалеха і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.