Алжыр сёння адзначае Дзень рэвалюцыі. Народ краіны дабіўся незалежнасці ў 1962-м. Гэтаму папярэднічалі гады нацыянальна-вызваленчай вайны супраць французскіх асаднікаў. З нацыянальным святам прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў шматгадовыя адносіны дружбы і даверу паміж краінамі і выказаў спадзяванне на актывізацыю палітычнага дыялогу і пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў.
Алжыр адзначае Дзень рэвалюцыі
1 ноября 2021













