Альтэрнатывы мінскім пагадненням па ўрэгуляванні крызісу ў Данбасе - няма

28 января 2016

Альтэрнатывы мінскім пагадненням па ўрэгуляванні крызісу ў Данбасе - няма. Гэта заявіў Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, прадстаўляючы гадавую справаздачу аб дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу. Кіраўнік ваеннага блока заклікаў бакі канфлікту на ўсходзе Украіны да выканання дамоўленасцяў, заключаных у беларускай сталіцы. Таксама Енс Столтэнберг адзначыў, што НАТА павінна захоўваць празрыстыя і ўзаемапаважлівыя адносіны з Расіяй. Падводзячы вынікі 2015-га, кіраўнік альянсу адзначыў, што летась арганізацыя ўтрая павялічыла сілы аператыўнага рэагавання, а краіны блока спынілі скарачаць свае ваенныя бюджэты і правялі ўвогуле каля 300 вучэнняў.