Алігатар з'еў з кручка ўлоў маленькага амерыканца

28 февраля 2017
У ЗША лянівы алігатар пачакаў, пакуль для яго зловяць рыбу, а затым сцягнуў яе з кручка. Дзе менавіта адбыўся інцыдэнт - невядома. Хутчэй за ўсё, на відэа, якое ўсплыло ў Facebook, - Усходняе ўзбярэжжа Штатаў, менавіта там жывуць гэтыя драпежнікі. Рыбак - хлопчык школьнага ўзросту - спачатку нават спрабаваў змагацца за ўлоў, але хутка зразумеў, што гэта дарэмна.