Алексіс Цыпрас будзе прыведзены да прысягі сёння ўвечар

21 сентября 2015

Лідар партыі СІРЫЗА, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Грэцыі, будзе прыведзены да прысягі ўвечар. Сёння ж Алексіс Цыпрас, паводле навін інфармагенцтваў, сфарміруе новы ўрад. Ён будзе прыведзены да прысягі заўтра. Нагадаем, датэрміновыя парламенцкія выбары прайшлі ў Афінах учора. Прычынай стаў унутрыпартыйны раскол, калі Грэцыя пагадзілася на чарговую праграму скарачэння выдаткаў у абмен на крэдыты ЕС. Партыя СІРЫЗА набрала амаль 35,5% галасоў і адразу пасля перамогі засведчыла, што працягне перамовы з крэдыторамі і будзе выконваць умовы трэцяй крэдытнай праграмы.