Аляксей Навальны ўпаў у кому

20 августа 2020
Аляксей Навальны ўпаў у кому пасля верагоднага атручвання. Аб гэтым паведамляе прэс-сакратар скандальнага расійскага апазіцыянера. Палітык ляцеў з Томска ў Маскву, раптам яму стала дрэнна. Лайнеру прыйшлося экстранна сесці ў аэрапорце Омска. Журналісты паспелі засняць момант, як Навальнага без прытомнасці выносяць з самалёта.

Зараз мужчына ў рэанімацыі, яго далучылі да апаратаў ШВЛ. Па даных "Інтэрфакс", дыягназ - "атручванне  неўсталяваным псіхадыcлептыкам". Афіцыйна факт пакуль не пацверджаны. Да працы прыцягнутыя спецыялісты ўсіх профіляў, яны правяраюць некалькі дыягназаў. Прэс-сакратар, якая ляцела з Навальным, упэўненая, што атручванне адбылося ў кафэ ў аэрапорце ў Томску і было наўмысным.