Аляксандру Маслякову - 75!

24 ноября 2016

Сёння спаўняецца 75 гадоў вядомаму расійскаму тэлевядучаму, прэзідэнту Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандру Маслякову. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі з юбілеем. Нарадзіўся ўладальнік вышэйшай узнагароды акадэміі ТЭФІ ў Свярдлоўску. На тэлебачанні Аляксандр Маслякоў працуе з 1964 года. Ён быў вядучым такіх папулярных у свой час праграм, як "Алё, мы шукаем таленты", "А ну-ка, дзяўчаты!", "Вясёлыя рабяты", "Песня года", "Аляксандр-шоу" і многія іншыя. Акрамя таго, Маслякоў быў першым вядучым перадачы "Што? Дзе? Калі?". Але асаблівую вядомасць Аляксандр Маслякоў набыў як пастанны вядучы і кіраўнік Клуба вясёлых і знаходлівых (КВЗ). З 1990 года ён з'яўляецца мастацкім кіраўніком незалежнай студыі АМіК.