Аляксандр Збруеў адзначае 80 гадоў

31 марта 2018

Зорка савецкага кінематографа Аляксандр Збруеў сёння адзначае 80 гадоў. Cа святам народнага артыста РСФСР павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Толькі ў вялікім кіно Збруеў сыграў парадку 80 роляў і яшчэ дзясятак увасобіў на тэатральных падмостках. Фільмы "Два білеты на дзённы сеанс", "Ты ў мяне адна", "Вялікая перамена", драма "Мой малодшы брат" забяспечылі Збруеву ўсенародную любоў і прызнанне.

Уладальнік прэстыжнай прэміі "Кінатаўр" паспеў папрацаваць і ў Галівудзе.

Аляксандр Збруеў працягвае служыць мастацтву. Адной з апошніх яркіх прац народнага артыста РСФСР стала галоўная роля ў фільме "Кіно пра Аляксеева". За чарговы кінатрыумф Збруеў атрымаў прэмію "Залаты арол" .