Аляксандр Чэферын - новы прэзідэнт УЕФА

14 сентября 2016

42 супраць 13: кіраўнік Футбольнага саюза Славеніі Аляксандр Чэферын зараз новы прэзідэнт УЕФА. У барацьбе за гэтую пасаду ён апярэдзіў свайго адзінага канкурэнта - кіраўніка Каралеўскага футбольнага саюза Галандыі Міхаэля ван Праага. Узначальваць УЕФА Чэферын будзе два з паловай гады - да наступнага кангрэса арганізацыі. Чэферын па адукацыі юрыст. На чале Футбольнага саюза Славеніі ён 5 гадоў. Таксама вядома, што ён вольна валодае англійскай і італьянскай мовамі. Жанаты, у яго трое дзяцей. Папярэдні кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні быў дыскваліфікаваны на 4 гады ў сувязі з абвінавачаннем у атрыманні незаконнай выплаты ад экс-кіраўніка ФІФА Ёзэфа Блатэра і сёння афіцыйна аб’явіў пра сваю адстаўку.