Алек Болдуін атрымаў "Эмі" за пародыю на Дональда Трампа

18 сентября 2017

Амерыканскі акцёр выканаў ролю прэзідэнта ЗША ў тэлешоу Saturday Night Live, за што і ўдастоіўся статуэткі за лепшую другарадную ролю ў камедыйным серыяле. "Я павінен сказаць: містэр прэзідэнт, нарэшце, гэта ваша "Эмі", - зазначыў Болдуін са сцэны. Нагадаем, амерыканская прэмія "Эмі" з'яўляецца аналагам "Оскара" ў свеце тэлебачання. Сёлета ў адной з галоўных намінацый - "Лепшы драматычны серыял" - статуэтку ўзяў серыял "Расказ прыслужніцы".