Выкрадзены Алан Пуліда вызвалены

30 мая 2016

Тэрміновая навіна прыйшла толькі што з Мексікі. Выкрадзены нападаючы футбольнай зборнай краіны і грэчаскага клуба "Алімпіякас" Алан Пуліда вызвалены. Зараз спартсмен праходзіць медыцынскае абследаванне.

Нагадаем, 25-гадовы Пуліда са сваёй дзяўчынай вяртаўся з вечарынкі, калі яго аўтамабіль заблакіравалі некалькі грузавікоў. Шасцёра людзей у масках сілай выцягнулі Пуліда на вуліцу і павялі. Хештэг у падтрымку мексіканскага спартсмена ўвайшоў у топ у "Твітэры". Алан Пуліда ў мінулым сезоне стаў чэмпіёнам Грэцыі ў складзе "Алімпіякаса".