Аль-Каіда рыхтуе серыю тэрактаў на еўрапейскіх чыгунках

19 августа 2013
Пра гэта сёння паведаміла нямецкая прэса. Даведацца пра планы экстрэмістаў спецслужбам нібы атрымалася дзякуючы праслухоўванню перамоў лідара Аль-Каіды Аймана аз-Завахіры з кіраўнікамі баявых груп арганізацыі ў розных краінах свету. Са спасылкай на амерыканскае Агенцтва нацыянальнай бяспекі СМІ перадаюць, што выбухі могуць прагрымець на чыгуначных пуцях, у тунэлях і на лініях электраперадач. У сувязі з магчымай пагрозай на тэрыторыі Германіі ўзмоцненыя меры бяспекі.