Гэта абвясцілі амерыканскія спецслужбы. У вядомасць пастаўленыя праваахоўныя органы ўсіх гарадоў і штатаў. У міністэрстве нацыянальнай бяспекі паведамілі, што размова ідзе аб баевіках у Сірыі. Раней з аналагічнай заявай выступіў Пентагон.
Арганізатар тэракту - звязаная з Аль-Каідай групіроўка Харасан. Падкрэсліваецца, што баевікі гэтай арганізацыі былі забітыя ў Сірыі напярэдадні падчас авіяўдараў ВПС міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША. Сёння ўначы аперацыя прадоўжылася ў наваколлях Алепа. Аб ахвярах і разбурэннях пакуль інфармацыі няма. Між тым, ісламісты плануюць тэракты не толькі ў ЗША, але і ў Еўропе. Аб гэтым заявіў брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран. Ён заклікаў заходнія краіны аб'яднацца - для поўнага знішчэння груповак у Іраку і Сірыі.














