"Актуальнае інтэрв'ю" з Лідзіяй Ярмошынай глядзіце сёння ўвечар

22 ноября 2017

На старце важнай кампаніі ў Беларусі - размова з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

У лютым пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Хто заяўляе аб дэпутацкіх амбіцыях, і ці патрэбна рэформа мясцоваму самакіраванню? І як інтэрнэт уплывае на меркаванне выбаршчыкаў ва ўсім свеце? Аб глабальных палітычных трэндах.  "Актуальнае інтэрв'ю" з Лідзіяй Ярмошынай увечар пасля "Панарамы".