У Лондане студэнты арганізавалі акцыю пратэсту з патрабаваннем бясплатнай адукацыі. Навучэнцы прайшлі па вуліцах горада і ўчынілі мітынг ля будынка парламента. Яны выступілі супраць высокай платы за навучанне, якая ў некаторых ВНУ дасягае 9000 фунтаў за семестр. Падчас акцый пратэсту пачаліся сутыкненні з паліцыяй, студэнты прарвалі загароду і закідалі праваахоўнікаў смеццем. 11 чалавек затрыманыя. Усяго ў маршы прынялі ўдзел каля 5000 маладых брытанцаў. Адзначым, за апошнія 3 гады гэта адна з самых масавых акцый пратэсту студэнтаў у краіне.














