Польскія шахцёры ўзялі сёння ў аблогу Еўрапейскі суд у Люксембургу: яны патрабавалі адмены вердыкта, з-за якога гарнякі павінны пазбавіцца працы, а Польшча 30 працэнтаў сваёй электрагенерацыі. Нагадаем, што з падачы Чэхіі Еўрасаюз патрабуе закрыцця вугальнай шахты ў мястэчку Тураў: спыніць здабычу вугалю трэба было яшчэ ў канцы верасня, і за кожны дзень пратэрміноўкі Польшча павінна будзе заплаціць у бюджэт ЕС паўмільёна еўра.
Акцыя пратэсту польскіх шахцёраў у Люксембургу
22 октября 2021













