"Не жадай, Польшча, маёй крыві" - пад такім лозунгам прайшла акцыя пратэсту ў Варшаве. Сотні дэманстрантаў неслі транспаранты і сцягі да будынка Сейма. Беспарадкі ўспыхнулі на фоне абмеркавання ў ніжняй палаце двух законапраектаў. Першы прадугледжвае поўную забарону абортаў у краіне, другі - стварэнне Польскага інстытута сям'і і дэмаграфіі. Пратэстоўцы ўпэўнены, што новая ўстанова будзе займацца зборам даных аб цяжарных жанчынах і кантраляваць іх. Раней улады Польшчы ўжо ўвялі забарону на спыненне цяжарнасці па прычыне паталогіі плода.
Акцыя пратэсту пад лозунгам "Не жадай, Польшча, маёй крыві" прайшла ў Варшаве
2 декабря 2021













