Акцыя "Гадзіна Зямлі" стала рэкорднай па колькасці дзяржаў-удзельніц

26 марта 2017

Экалагічная акцыя "Гадзіна Зямлі", якая прайшла 11 раз, стала рэкорднай па колькасці дзяржаў-удзельніц. Гэтай вясной ў ёй прынялі ўдзел 184 краіны, у тым ліку Беларусь. Летась іх было на 6 менш. Упершыню акцыя прайшла ў 2007 у Аўстраліі. Яе ініцыятарам стаў тады Сусветны фонд дзікай прыроды. Затым штогод у апошнюю суботу сакавіка ўдзельнікі "Гадзіны Зямлі" ў 20:30 па мясцовым часе на 60 хвілін выключаюць электрычнасць. Арганізатары акцыі тлумачаць, што задача - не сэканоміць электраэнергію, а прыцягнуць увагу да праблем экалогіі. Сёлета "Гадзіна Зямлі" праходзіла пад лозунгам "Змяняй сябе, а не планету".