Акцыі пратэсту ва Украіне

17 декабря 2015
Пад Вярхоўнай радай сабраліся каля тысячы чалавек. Сярод актывістаў - прадстаўнікі розных прафсаюзаў, а таксама аграрыі. Яны выступаюць супраць новага Падатковага кодэкса і патрабуюць мараторыя на ўсе падатковыя законапраекты. З сабою фермеры прынеслі елкі, на верхавіне якіх замест звыклай зоркі, - каровіны галовы. Так яны спрабуюць данесці дэпутатам, што новыя правілы звядуць фермерства на нішто.