Акцыі пратэсту супраць насілля з боку паліцыі праходзяць у ЗША

27 мая 2020
У штатах Мінесота і Ілінойс праходзяць масавыя акцыі пратэсту. У панядзелак 40-гадовы няўзброены афраамерыканец загінуў ад рук паліцэйскіх у момант затрымання. Адзін з вартавых наступіў яму нагой на горла, ужыўшы спецыяльны задушлівы прыём. Гэты трагічны выпадак патрапіў на відэа. Паліцыя супраць удзельнікаў мітынгу ўжыла слёзатачывы газ. Афіцэры паліцыі былі звольненыя. Да расследавання ўжо далучыліся супрацоўнікі ФБР. Гэты інцыдэнт нагадвае выпадак з афраамерыканцам у 2014 годзе. Бацька шасцярых дзяцей загінуў пры арышце. Тады таксама ўжываўся задушлівы захоп.