Акцыі пратэсту кітайскай суполкі не сціхаюць у Парыжы другую ноч

29 марта 2017

Іх выклікаў нядаўні трагічны інцыдэнт: паліцэйскія, якія выехалі на выклік, застрэлілі грамадзяніна КНР. Паводле версіі вартавых парадку, мужчына накінуўся на іх з нажніцамі ў руках і быў забіты ў мэтах самаабароны. Сям'я забітага сцвярджае, што паліцэйскія выламалі дзверы, а бацька трымаў у руках нажніцы, таму што гатаваў рыбу. У ноч на аўторак акцыя пратэсту скончылася беспарадкамі і пагромамі. Былі зафіксаваныя сутыкненні з паліцыяй. Людзі, якія выйшлі на мітынг, падпалілі аўтамабілі. 35 чалавек былі затрыманыя. Трое паліцэйскіх атрымалі лёгкія раненні.