Акцыі авіяканцэрна "Боінг" працягваюць падаць

14 марта 2019
Усе лайнеры кампаніі на ўсіх кантынентах не паднімаюцца ў неба. За два гады эксплуатацыі з абноўленымі 737-мі адбыліся дзве буйныя авіякатастрофы. Абедзве пры падобных акалічнасцях. У Эфіопіі пілот паспеў сказаць авіядыспетчарам, што ў яго праблемы з кіраваннем палётам. Камандзір запытаў дазвол ляцець у аэрапорт вылету. Пасля гэтага сувязь з ім абарвалася. Загінулі 157 чалавек.