Актывісты ў Польшчы рыхтуюцца масава блакаваць аўтазапраўкі

9 июня 2022

У Польшчы салодкім абяцанням ужо не вераць. Актывісты рыхтуюцца масава блакаваць аўтазапраўкі. Вядома аб падрыхтоўцы такіх акцый у гэтую суботу ў Шчэціне і Старгардзе. Звязана гэта з ростам цэн на бензін і дызель. Палякаў чакае найбліжэйшым часам  перавышэнне адзнакі тры еўра за літр. Пры гэтым на некаторых запраўках ужо падрыхтавалі месца для чатырохзнакавых лікаў. Калі рост кошту захаваецца, актывісты працягнуць блакаваць запраўкі. Удзельнікі апублікавалі спіс, у якім фігуруюць Познань, Кракаў, Люблін, Торунь і іншыя польскія гарады.