Акт абсалютнага зла

14 сентября 2014
Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран назваў забойства Дэвіда Хэйнса баевікамі групоўкі Ісламская дзяржава актам абсалютнага зла. Ён таксама запэўніў, што Лондан зробіць усё, каб прыцягнуць злачынцаў да адказнасці.

Мінулай ноччу прадстаўнікі ісламісцкай групоўкі размясцілі ў Інтэрнэце відэазапіс пакарання брытанскага падданага. 44-гадовы мужчына быў выкрадзены год таму на тэрыторыі Сірыі. У відэароліку, які баевікі назвалі Пасланне саюзнікам Амерыкі, гаворыцца, што забойства стала актам помсты за намер Брытаніі далучыцца да авіяўдараў ЗША па пазіцыях Ісламскай дзяржавы ў Іраку. МЗС Злучанага Каралеўства зараз экстранна займаецца праверкай сапраўднасці відэазапісу. Нагадаем, раней экстрэмісты пакаралі двух амерыканскіх журналістаў.