Ахмед Хасан прызнаны вінаватым ва ўчыненні тэракта ў цягніку лонданскага метро

16 марта 2018

Суд Вялікабрытаніі прызнаў выхадца з Ірака 18-гадовага Ахмеда Хасана вінаватым у замаху на забойства пры ўчыненні тэракта ў цягніку лонданскага метро восенню мінулага года, паведамляе карпарацыя Бі-бі-сі. Тады ў выніку выбуху пацярпелі 30 чалавек. Асуджаны прыбыў у Вялікабрытанію на правах бежанца.