Акадэмія кінамастацтваў абвясціла імя рэстаратара, які склаў меню для балю, што адбудзецца пасля ўручэння прэміі

23 января 2013
Акадэмія кінамастацтваў абвясціла імя рэстаратара, які склаў меню для балю, што адбудзецца пасля ўручэння прэміі. Аўстрыец Вольфганг Пак прыдумаў 50 пунктаў. Сярод штогадовых - вэнджаны ласось і чорная ікра. Каронным стане чырвоны люцыян з тайскай травой. Не забыліся і аб зорных вегетарыянцах.

Уручэнне прэміі Оскар адбудзецца 24 лютага. Пасля цырымоніі госці адправяцца ў забаўляльны цэнтр Галівуд і Хайленд, дзе і паспрабуюць вышэйпералічаныя стравы і ўздымуць бакалы за пераможцаў.