Airbus скароціць тысячы рабочых месцаў

30 июня 2020
Адна з найбуйнейшых авіябудаўнічых кампаній у свеце Airbus  плануе скараціць тысячы рабочых месцаў. Як заявіла кіраўніцтва, на працягу наступных двух гадоў вытворчасць і пастаўкі будуць на 40 працэнтаў ніжэй, чым планавалася. Вярнуць аб'ём вытворчасці атрымаецца не раней за 2025 год. Авіяцыйная галіна - адна з найбольш пацярпелых у выніку пандэміі каранавіруса. Страты дасягнуць 84 мільярдаў долараў.