Афіцэрамі памежнага агенцтва Еўрасаюза зафіксавана мінімум 14 выпадкаў групавога выцяснення мігрантаў з тэрыторыі Літвы. Аб гэтым заявіла назіральнік Frontex па фундаментальных правах Катажына Венцэль. Як адзначылі ў агенцтве, іх афіцэры не маюць прамога дачынення да так званага перанакіравання людзей. Праваабарончыя арганізацыі ў ЕС прытрымваюцца меркавання, што выцясненне мігрантаў з памежнай тэрыторыі Літвы парушае палажэнне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. Пры гэтым улады краіны пакуль так і не прадаставілі пэўнай інфармацыі ў сувязі са справаздачай Frontex. Так, кіраўнік літоўскай аховы дзяржмяжы паведаміў, што Літва сумесна з Frontex праводзіць праверку некалькіх справаздач агенцтва, якія маюць дачыненне да групавога выцяснення мігрантаў.
Агенцтва Frontex зафіксавала 14 выпадкаў групавога выцяснення мігрантаў з тэрыторыі Літвы
11 октября 2021













