Міністэрства юстыцыі ЗША і федэральная камісія па каштоўных паперах і біржах пачалі расследаванне ў дачыненні карпарацыі Apple. Аб гэтым паведамляе агенцтва Bloomberg. Прычынай стала прызнанне кампаніі ў тым, што яны наўмысна запавольваюць працу смартфонаў больш старых мадэляў. Афіцыйных абвінавачанняў пакуль не было.
Нагадаем, у снежні мінулага года на Apple абрынуліся скаргі спажыўцоў і судовыя іскі. Карпарацыя растлумачыла "запаволенне" айфонаў сваім жаданнем прадоўжыць тэрмін працы прылад, якія з часам пачынаюць хутка разражацца і адключаюцца на холадзе.













