Афіны сказалі рашучае не еўрапейскім крэдыторам

6 июля 2015

Напярэдадні тут прайшоў рэферэндум. Як падкрэсліваюць эксперты, у Бруселі і Афінах зусім розныя погляды на вынікі рэферэндуму, а значыць хуткіх зрухаў чакаць не варта. Што будзе з Грэцыяй, як будзе паводзць сябе адзіная валюта і ў цэлым Еўрасаюз? Пытанне, якое гэтымі днямі гучыць часцей за ўсё. Палітыкі, эканамісты, банкіры падлічваюць, што будзе каштаваць танней: пакінуць Афіны без грошай (і ў гэтым выпадку краіна можа выйсці з зоны еўра) або і надалей працягваць шматмільярдныя ўліванні дзеля выратавання Еўрасаюза? І ўсё гэта на фоне боязі, што грэчаскім сцэнарыем могуць скарыстацца і іншыя даўжнікі. Ужо заўтра лідары ЕС збяруцца на экстранны саміт. Меркаванні экспертаў і настроі жыхароў Афін - у рэпартажы Юліі Табалевіч (відэа).