Афіны прагаласавалі за рэформу банкаў і правасуддзя

23 июля 2015
Парламент Грэцыі адобрыў законапраект аб паскарэнні грамадзянскага судаводства і аздараўленні фінансавых інстытутаў, на чым настойваў Еўрапейскі саюз. Гэты дакумент дазволіць Эладзе пачаць перамовы з міжнароднымі крэдыторамі па новай праграме фінансавай дапамогі. А гэта яшчэ 85 мільярдаў еўра.