Афіны накіравалі афіцыйную просьбу прадоўжыць крэдытнае пагадненне з ЕС

19 февраля 2015
Сума пагаднення - 270 мільярдаў долараў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, спасылаючыся на ўрад, Грэцыя просіць партнёраў па зоне еўра пралангіраваць фінансаванне на паўгода. Раней Еўрапейскі цэнтрабанк прыняў рашэнне выдзеліць краіне дадатковыя 3 з лішнім мільярды долараў у якасці экстраннай дапамогі. Грэцыя і яе еўракрэдыторы пакуль не знайшлі выхаду з тупіку. Перамовы прадаўжаюцца.