Афіны хочуць ад Берліна кампенсацыю за акупацыю падчас Другой сусветнай

7 апреля 2015

279 мільярдаў еўра ў якасці рэпарацый за акупацыю падчас Другой сусветнай вайны  хочуць атрымаць ад Берліна  Афіны. Менавіта такую суму назваў сёння намміністра фінансаў Грэцыі. Улады ж Германіі сцвярджаюць, што гэта пытанне юрыдычна ўладзілі ўжо шмат гадоў таму. У гэты чацвер Грэцыя павінна выплаціць МВФ  448 мільёнаў еўра па даўгах. Паводле слоў таго ж міністра фінансаў Элады, Афіны свае абавязацельствы перад крэдыторамі  маюць намер выканаць.