Афганістан выстаўляе новыя ўмовы для пагаднення па бяспецы са ЗША

26 ноября 2013

Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы афганскага прэзідэнта Хаміда Карзая з памочнікам Абамы Сюзан Райс. Афганскі лідар настойвае на спыненні ваенных рэйдаў у дамах простых грамадзян і вяртанні на радзіму зняволеных з турмы на базе ў Гуантанама. Раней праект пагаднення са Злучанымі Штатамі адобрыў савет старэйшын афганскіх плямёнаў. Гэты дакумент павінен рэгламентаваць прысутнасць амерыканскіх войскаў у Афганістане пасля 2014 года. Штаты хацелі б пакінуць там ад 5 да 10 тысяч салдат.