Афганістан адзначае стагоддзе незалежнасці краіны

19 августа 2019

19 жніўня 1919 года ўвайшоў у сілу мірны дагавор, які завяршыў трэцюю англа-афганскую вайну. З нагоды свята ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і народныя гулянні. З Днём незалежнасці Прэзідэнта Афганістана Махамада Ашрафа Гані і народ Ісламскай Рэспублікі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.