Аэрапорты Стамбула адмяняюць сотні рэйсаў з-за моцнага снегападу

26 января 2017

Аэрапорты Стамбула адмяняюць сотні рэйсаў. Прычына - моцны снегапад, які абрынуўся на горад гэтай раніцай. Толькі найбуйнейшы турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines адмяніў амаль 500 рэйсаў - як міжнародных, так і ўнутраных. Адміністрацыя кампаніі запэўнівае падарожнікаў, што ўсе білеты можна памяняць на іншыя даты на працягу года бясплатна. Тысячы пасажыраў размешчаныя ў гасцініцах.