Аэрапорты Германіі анансуюць поўную забастоўку

12 марта 2017

Наземныя службы берлінскіх аэрапортаў Тэгель і Шонефельд анансавалі чарговую сутачную забастоўку. Яна стартуе заўтра раніцай. Арганізатары акцыі папярэджваюць, што будуць паралізаваны авіязносіны са сталіцай Германіі. Прафсаюзы патрабуюць для 2 тысяч работнікаў наземных службаў павышэння зарплаты да 12 еўра за гадзіну. Поспеху ў перамовах з кіраўніцтвам кампаніі дабіцца не ўдалося. Аналагічная акцыя прайшла ў Берліне ў пятніцу - былі скасаваны амаль 700 рэйсаў.