Аэрапорт - на продаж

10 декабря 2013
Аб'яўлена стартавая цана, з якой пачнуцца таргі па паветранай гавані ў іспанскім горадзе Сьюдад-Рэаль. Комплекс будынкаў, абсталявання, узлетна-пасадачных палос і шмат іншага ацанілі ў 100 мільёнаў еўра. У свой час на будаўніцтва і абсталяванне гэтага аэрапорта сучаснымі сістэмамі абслугоўвання пасажыраў, а таксама кіравання ўзлётам і пасадкай паветраных суднаў, было выдаткавана каля мільярда. Але прыбыткаў аэрапорт так і не прынёс. Заяўкі на ўдзел у таргах будуць прымацца да 27 снежня.