Урачыстая цырымонія адбылася напярэдадні, і сам герой урачыстасці прызнаўся, што для яго гэта вялікі гонар і што ён ганарыцца сваімі каранямі. 32-гадовы Крышціяну Раналду з'яўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Партугаліі за ўсю яе гісторыю - 71 гол. У яе складзе летась ён выйграў чэмпіянат Еўропы. Раналду - чатырохразовы ўладальнік "Залатога мяча" і самы высокааплатны футбаліст у свеце.
Аэрапорт Мадэйры зараз носіць імя Крышціяну Раналду
30 марта 2017













