Аэрапорт Кіеў паведаміў аб аднаўленні рэйсаў у Еўрасаюз з 16 чэрвеня

1 июня 2020
У свеце на сёння зафіксавана больш як 6 мільёнаў людзей, якія захварэлі на COVID-19, загінуўшых ад хваробы амаль 374 тысячы, паправіліся больш як 2 мільёны 800. Краіны працягваюць здымаць абмежаванні. 

Так, аэрапорт Кіеў паведаміў аб аднаўленні рэйсаў у Еўрасаюз ужо з 16 чэрвеня.

Турцыя сёння адкрывае пляжы, рэстараны, музеі, кафэ і паркі і дазваляе паездкі паміж рэгіёнамі. А з 1 ліпеня курорты гэтай краіны стануць даступныя для беларусаў.

З сярэдзіны чэрвеня пачнуць прымаць турыстаў грэчаскія курорты.