Аэрапорт Гамбурга толькі што аднавіў сваю працу

4 июня 2018

Найбуйнейшая паветраная гавань Германіі амаль на суткі засталася без электрычнасці. Не працавалі камп'ютары, багажныя каруселі. Усе вылеты адмянілі, а лайнеры, якія прыляталі, накіроўвалі ў іншыя аэрапорты. Прычына збою - кароткае замыканне ў адным з тэрміналаў. А за ім выйшаў са строю ўвесь ланцуг. Тысячам пасажыраў прыйшлося змяніць свае планы і скарыстацца чыгуначным транспартам. Але тыя, хто здаў багаж да збою, адправіліся ў шлях улегцы - вярнуць чамаданы было немагчыма.