"Аэрафлот" адмяніў каля 80 рэйсаў у Шарамеццева

13 февраля 2019

Расійская кампанія "Аэрафлот" адмяніла каля 80 рэйсаў у Шарамеццева. У расклад яшчэ больш як 20-ці палётаў унесеныя змяненні. Перавозчык спасылаецца на складаныя метэаўмовы: сёння чакаюцца снегапады і парывісты вецер. Затрымкі і адмены пакуль не закранулі рэйсы ў Мінск. Паміж тым, адменай рэйсаў ужо зацікавілася Маскоўская транспартная пракуратура. Яна збіраецца арганізаваць праверку.