"Аэрафлот" аб'явіў аб пачатку выплат кампенсацый з-за трагедыі ў Шарамеццеве

8 мая 2019
Першыя сродкі пераведзеныя чатыром пасажырам, якія трапілі ў бальніцу, і яшчэ аднаму, які адмовіўся ад шпіталізацыі. Сваякі загінуўшых павінны атрымаць ад кампаніі па 76 з паловай тысяч долараў, шпіталяваныя пасажыры - па 30 тысяч, астатнія - па 15 тысяч. Нагадаем, у нядзелю ўвечары самалёт "Сухі Суперджэт-100", які вылецеў з Масквы ў Мурманск, вярнуўся з-за непаладак і загарэўся ў выніку аварыйнай пасадкі. Загінуў 41 чалавек. Эксплуатацыя "Суперджэтаў" не спыненая.