Аэробус Lufthansa зрабіў экстранную пасадку ў Нью-Ёрку

13 декабря 2016

На яго борце знаходзіліся 530 пасажыраў. Яны ляцелі з Х'юстана ў Франкфурт-на-Майне. Ананімны званок з паведамленнем аб бомбе на борце лайнера паступіў у офіс авіякампаніі. І пілот вырашыў пасадзіць машыну ў найбліжэйшай паветранай гавані. Самалёт адразу адагналі ў аддалены раён міжнароднага аэрапорта імя Джона Кенедзі. Пасажыраў і экіпаж эвакуіравалі. Сапёры зараз аглядаюць аэробус.